Амэрыканскія мэдыя праводзяць акцыю пратэсту супраць крытыкі з боку прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа, расказвае «Голас Амэрыкі».
Хоць стасункі паміж амэрыканскімі прэзыдэнтамі і СМІ даўно насілі сымбалічны характар, але часьцяком і антаганістычных характар, з моманту інаўгурацыі Дональда Трампа ўзровень варожасьці значна вырас.
Трамп неаднаразова называў СМІ «ворагам народа». Ён таксама называў прэсу «небясьпечнай і нездаровай», нават сьцьвярджаў, што СМІ могуць «справакаваць вайну».
Аднак некаторыя амэрыканскія выданьні вырашылі прадэманстраваць, што ім надакучыла рыторыка прэзыдэнта, якую яны лічаць небясьпечнай.
У чацьвер шэраг выданьняў па ўсёй краіне правёў скаардынаваную акцыю пратэсту, публікуючы рэдакцыйныя матэрыялы, якія асуджаюць крытыку Трампа на адрас СМІ.
Кампанію ўзначаліла газэта Boston Globe, заяўляюць, што «брудная вайна супраць свабоднай прэс павінна спыніцца». Паводле газэты, у акцыі мелі ўдзельнічаць каля 350 навінавых арганізацыяў.
«Больш за дзьвесьце гадоў гэты асноватворны амэрыканскі прынцып абараняў журналістаў у ЗША і служыў прыкладам для іншых свабодных краінаў, — піша Globe у рэдакцыйным камэнтары. — Сёньня над ім навісла сур’ёзная пагроза. І для дэспатаў усяго сьвету, ад Анкары да Масквы, ад Пэкіна да Багдада, гэта служыць сыгналам, што з журналістамі можна абыходзіцца як з унутрыпалітычным ворагам».
Рэдактар New York Times Джэймс Бэнэт жа лічыць, што «ў часы, калі газэты па ўсёй краіне падвяргаюцца рэальнаму камэрцыйнаму і палітычнаму ціску, важна прадэманстраваць салідарнасьць».
Газета Dallas Morning News адзначае, што, хаця ў канфлікты з журналістамі ўступалі і іншыя амэрыканскія прэзыдэнты, Трамп падарваў давер да вядучых СМІ да беспрэцэдэнтнага ўзроўню.
Некаторыя кансэрватары лічаць, што журналісты надта рэзка рэагуюць на крытыку з боку прэзыдэнта.
«Хоць Трамп крытыкуе СМІ мацней любога прэзыдэнта з часоў Ніксана, ён мае поўнае права выказваць сваё меркаваньне, — адзначае Дон Ірвайн, кіраўнік некамэрцыйнай арганізацыі Accuracy in Media. — У прэсы, мяркуючы па ўсім, склалася ўражаньне, што існуе нейкае няпісанае правіла, згодна якому прэзыдэнт ня мае права крытыкаваць СМІ, нават калі яны ня маюць рацыі. Трамп ведае, што давер грамадзкасьці да СМІ дасягнуў беспрэцэдэнтна нізкага ўзроўню, і карыстаецца гэтым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Советская Белоруссия» заявіла, што Tut.by — не журналісты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўная рэдактарка Tut.by: Сьледчы камітэт сказіў інфармацыю аб прызнаньні маёй віныТым часам апытаньне Квінірэкскага ўнівэрсытэту, праведзенае 9–13 жніўня, паказала, што 51% выбарнікаў-рэспубліканцаў (а Трамп балятаваўся ад Рэспубліканскай партыі) лічаць СМІ хутчэй ворагам народу, чым важнай часткай дэмакратыі. Ды сярод усіх рэспандэнтаў (з улікам прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі і іншых палітычных поглядаў) такога меркаваньня прытрымліваюцца толькі 26%.
Паводле апытаньня, 44% амэрыканцаў занепакоеныя тым, што крытыка Трампа на адрас СМІ прывядзе да гвалту супраць журналістаў. Сярод дэмакратаў гэты паказьнік дасягае 76%, сярод «беспартыйных» — 55%. А сярод рэспубліканцаў 80% нязгодныя з такім пунктам гледжаньня.
Падобныя інцыдэнты могуць адбыцца падчас якой-небудзь палітычнай акцыі Трампа, прыхільнікі якога з энтузіязмам падхопліваюць ягоныя нападкі на журналістаў. Як адзначае прэзыдэнт непартыйнай некамэрцыйнай арганізацыі Public Citizen Робэрт Вайсман, ужо былі выпадкі запалохваньня СМІ, аднак да гвалту пакуль не даходзіла.
«Аднак гэтую рысу лёгка пераступіць, і любы, хто бачыў відэазапісы з падобных акцыяў, ведае, як блізкія іх удзельнікі да таго, каб пераступіць гэтую рысу», — перасьцерагае ён.