У вечаровых праграмах беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў паказалі сюжэты пра тое, як Аляксандар Лукашэнка кантралюе хаду ўборкі ўраджаю ў Менскім раёне.
Сярод іншага, кіраўнік Беларусі пажартаваў наконт чутак пра сваю сьмерць, якія зьявіліся апошнімі днямі:
— У наступным годзе мне дакладзеш. Ты ж дажывеш да наступнага году?
— Ну, я думаю... Пляную
— Не, асабліва не заракайся. Бо мяне пахавалі суткі таму, і цябе могуць пахаваць.
Адказваючы на пытаньне журналіста, Лукашэнка таксама сказаў: «Пачакай, яшчэ кажуць, што двайнік працуе, ты мяне часам мацай так».
На відэа прыблізна ад 6.30
30 ліпеня расейскі пракрамлёўскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь» паведаміў, што ў Аляксандра Лукашэнкі нібыта здарыўся інсульт. Сльдем за ім чуткі падхапілі шэраг расейскіх і ўкраінскіх СМІ. Прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант заявіла Свабодзе, што гэта поўная лухта.
Раней, 27 ліпеня, Лукашэнка скасаваў заплянаваны візыт у Гомель, што выклікала падазрэньні, хаця 28 ліпеня, паводле афіцыйных беларускіх СМІ, ён сустракаўся з кітайскай дэлегацыяй, а 31 ліпеня — са старшынём Менскага аблвыканкаму Анатолем Ісачэнкам.