Дасьледаваньне Антона Трафімовіча і каманды журналістаў Свабоды пра пабудову новай дарогі празь Альманскае балота прызнанае найлепшым сярод двух з паловай дзясяткаў службаў Радыё Свабода ў катэгорыі Тэкст/Аўдыё. Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў RFE/RL за чэрвень 2018 году.
«Беларуская служба Радыё Свабода прадстаўляе ўнікальны погляд на тое, як будуецца велізарны інфраструктурны праект у некранутых водна-балотных угодзьдзях у Эўропе, — адзначаецца ў рашэньні журы.
Журналісты Свабоды паглядзелі на праблему з розных пунктаў гледжаньня, у тым ліку з пункту гледжаньня значэньня для эканомікі рэгіёну і экалягічнага ўзьдзеяньня праекту. Дыяпазон наземных і аэрафотаздымкаў дапоўнены глыбокім і матываваным тэкстам, а таксама відэаздымкамі. Гэта цалкам усёабдымнае асьвятленьне гэтага кантравэрсыйнага праекту».
Мультымэдыйнае дасьледаваньне Свабоды можна паглядзець ТУТ.
Тры матэрыялы беларускай Свабоды прызналі найлепшымі сярод усіх службаў Радыё Свабода