Публікацыі журналістаў беларускай Свабоды перамаглі ў конкурсе «Найлепшае ад Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла журы конкурсу, якое ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў РС за лістапад-сьнежань 2017 году.
Дыплёмам адзначаныя дзьве гісторыі пра стогадовых на фоне гісторыі Беларусі. Паводле журы, гэта «аповеды пра два жыцьці, сфармаваныя суворымі рэаліямі былога СССР, якія раскрываюць кантэкст сотай гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі».
Дзед Юзюк і «вялікі кастрычнік»
«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра сваё жыцьцё
Дыплём пераможцы конкурсу атрымаў таксама Алесь Пілецкі за падвядзеньне вынікаў 2017. Журналіст прасьпяваў пра асноўныя падзеі году ў стылі рэп. Журы назвала гэты матэрыял «па-сапраўднаму інавацыйным».