Арганізацыя «так званага рэфэрэндуму» ня мела б «ніякай легітымнасьці», заявіў 20 ліпеня прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Гарэт Маркус.
«Ніякіх рэфэрэндумаў пад ру́лямі аўтаматаў і разьмешчаным пад школамі і дзіцячымі садамі акупаванага Данецку і Луганску расейскімі танкамі», — напісала ў Фэйсбуку віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка.
Прапанову пра рэфэрэндум на Данбасе зрабіў Уладзімер Пуцін падчас сустрэчы з Дональдам Трампам 16 ліпеня ў Хэльсынкі. Паводле агенцтва Bloomberg, Трамп тады папрасіў Пуціна пакуль не гаварыць пра гэтую ідэю публічна, каб яе «абдумаць».
Збройны канфлікт на Данбасе цягнецца з 2014 году. Украіна і Захад вінавацяць Расею ў падтрымцы сэпаратыстаў. Крэмль заяўляе, што на Данбасе могуць быць хіба што расейскія «дабравольцы».
Паводле ААН, за час канфлікту загінулі больш як 10 300 чалавек.