Дзе ў Менску добрыя і кепскія экалягічныя ўмовы. СХЕМА

Схема «Менскграда» стану навакольнага асяродзьдзя ў Менску

Кампанія «Горад для гараджанаў» апублікавала у Telegram чарговую мапу з дакумэнту, які называе «сакрэтным архівам Менскграду» — афіцыйных, але нідзе не публікаваных схемаў з генэральнага пляну Менску, распрацаваных галоўнай дзяржаўнай арганізацыяй у горадабудаўніцтве.

Паводле «Схемы ацэнкі сучаснага стану навакольнага асяродзьдзя», спрыяльныя ўмовы — на захадзе і поўначы гораду, часткова — на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе.

Самы неспрыяльны стан навакольнага асяродзьдзя — у Заводзкім раёне, даволі неспрыяльны — у самым цэнтры, у межах Першага кольца і большай часткі Другога кольца (акрамя раёну Камароўкі), у шэрагу прамысловых зонаў, а таксама ў раёне Сьляпянскай воднай сыстэмы за Батанічным садам. Адносна неспрыяльнымі лічацца таксама Сьляпянка, Цівалі, Шабаны і поўдзень Курасоўшчыны, раён «Усход».

У шэрагу неспрыяльных раёнаў даволі высокая канцэнтрацыя жыхароў.

Чытайце таксама: Паркаў і сквэраў у Менску на 38% менш за норму. І дасягаць нормы не зьбіраюцца