Незвычайны арт-аб’ект зьявіўся ў гістарычным цэнтры Віцебску непадалёк ад вакзалу. На скрыжаваньні вуліц Камсамольскай і Савецкай Арміі, непадалёк ад уваходу ў музэй прадпрыемства «Элект», адкрылі скульптуру валёнка.
Гэта памятны знак у гонар першай прадукцыі гэтага прадпрыемства.
Прадпрыемства «Элект» грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» бярэ пачатак ад арцелі шаўцоў, створанай у 1931 годзе. Невідушчыя і малавідушчыя майстры валілі менавіта валёнкі.
![](https://gdb.rferl.org/E6CE45DB-9181-421A-8BB3-7854C55383A4_w1080_h608_b_s.jpg)
Сёньня на «Элекце» вырабляюць электратавары. Таму побач з валёнкам паставілі ліхтар з выявай савы ў акулярах — сымбалем Таварыства інвалідаў па зроку.
![](https://gdb.rferl.org/D1365A14-0EFA-4374-BF02-0BF0D3DF4B18_w1080_h608_b_s.jpg)
Паводле дырэктара «Электа» Аляксандра Дубко, арт-аб’ект зроблены з сылікатнай цэглы работнікамі прадпрыемства безь бюджэтных грошай.