У чэрвені Белстат зафіксаваў рост спажывецкіх цэнаў на 0,4% пасьля дэфляцыі ў траўні. Ад пачатку 2018 году інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%.
У чэрвені цэны на спажывецкія тавары падняліся на 0,7%, ад пачатку году — на 2,4%. Цэны на паслугі ў параўнаньні з траўнем павялічыліся на 0,4%, ад пачатку году — на 5,3%.
Як сёлета зьмяняліся цэны на тавары і паслугі:
- у студзені — на 0,8%;
- у лютым — на 0,9%;
- у сакавіку — на 0,8%;
- у красавіку — на 0,3%.
У траўні Белстат зафіксаваў дэфляцыю на 0,3%. Летась дэфляцыя трывала два месяцы — у ліпені і ў жніўні, кошты зьнізіліся на 0,11% і 0,39 адпаведна.
Тры прычыны, чаму ў Беларусі рэкордна запаволілася інфляцыя
Праз запаволеньне інфляцыі:
- Міністэрства працы не індэксавала заробкі за красавік;
- Нацбанк зьнізіў стаўку рэфінансаваньня да гістарычнага мінімуму.
Інфляцыя за 2017 год склала 4,6%. Паводле бюджэту на 2018 год гадавая інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 7,4%.