Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка 19 чэрвеня адказаў, чаму замежным сьвятарам адмаўляюць у запрашэньнях на служэньне ў Беларусі, піша krynica.info.
Цягам 2018 году тры замежныя сьвятары (два праваслаўныя і адзін каталіцкі), якія раней не служылі ў Беларусі, не атрымалі дазволаў служыць.
Чаму лютэранскі пастар ня можа прыехаць памаліцца ў Горадню па «бязьвізе»
«Гэта ўжо маё права. Даваць згоду запрашаць з-за мяжы ці не», — пракамэнтаваў Гуляка забароны на служэньне.
Падчас тэлефоннай лініі Гуляка патлумачыў, што рашэньні прымаюцца на падставе заканадаўства і пастановы Савету міністраў № 123, прынятай у 2008 годзе.
«У шэрагу выпадкаў гэта адміністрацыйныя парушэньні, якія атрымліваюць сьвятары. У некаторых выпадках прыхаджане з году ў год скардзяцца па розных пытаньнях — правяраем, прымаем захады. Шмат розных пытаньняў. Што да колькасьці, то гэта мінімальная колькасьць, сьмею вас запэўніць. Адзін-два чалавекі ў год», — сказаў Гуляка.