Падчас паседжаньня групы ў справе стварэньня памятнага знаку «прымірэньня і смутку» ў Курапатах, якое напярэдадні прайшло ў рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия», прадстаўленыя тры «найбольш удалыя экскізы», адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.
Праект мэмарыялу ў Курапатах выбяруць 1 ліпеня. Без удзелу грамадзкасьці
Прозьвішчы фіналістаў не названыя, толькі адзначана, што пераможца будзе абвешчаны пазьней. Зьвяртае на сябе ўвагу, што стылістыка афармленьня помнікаў ва ўсіх выпадках падобная. Першыя два — гэта чатыры стылізаваныя калёны, яшчэ адзін — перакручаны канат (вяроўка).
Відэа са здымкамі Міністэрства культуры разьмешчана на сайце «Советская Белоруссия». У Міністэрстве культуры Свабодзе ўдакладнілі, што праекты яшчэ дапрацуюцца для прывязкі да мясцовасьці і афіцыйна будуць апублікаваныя пасьля 1 ліпеня.