Тамара Лісіцкая пра маньнік, шыцьцё трусоў, жаночую прыбіральню і сумесныя ўрокі для М і Ж

Ілюстрацыйнае фота.

Піша пісьменьніца Тамара Лісіцкая.

Піша пісьменьніца Тамара Лісіцкая.

Я б у якой-небудзь ідэальнай школе зрабіла ўрокі працы сумеснымі. Для М і Ж.

Паспрабую патлумачыць ад прыватнага да агульнага:

Тэндэнцыі такія, што народ цалкам спакойна жыве ў адзіночку. У прынцыпе, праразаецца градус такой гендэрнай самастойнасьці. Калі мы гаворым пра цяжкую працу ў полі або зьмену ля мартэну, тады зразумела, што мужык сам шкарпэтку не зацыруе — ён проста пальцамі іголку зломіць (а яшчэ раней шыю жонцы за такую прапанову) Але ў наш офісны час? Калі многія мужчыны не трымаюць у руках нічога цяжэй, чым гантэлі на 16, разьбіраюцца ў модзе і адрозьніваюць Medium Rare ад Well Done? У мяне ў сябрах некалькі мужчын-дызайнэраў адзеньня, а ўжо пра мужчын-кухараў наогул маўчу. І нармальныя такія кухары і дызайнэры, ад душы.

У той жа час поўна дзяўчат, якія спакойна зьбіраюць ікееўскую мэблю або самі майструюць падрамнікі.

Ну, гэта я павярхоўна. А ў цэлым, уменьне сябе накарміць і абшыць гузікамі — ну, гэта ж нармальна для сучаснага мужчыны. Яно зразумела, што «я заўсёды ў інтэрнэце магу паглядзець, як суп гатуецца».... Так і я нядаўна ў інтэрнэце глядзела, як лямпачку памяняць... А чаму мяне гэтай простай працэдуры ў школе не навучылі?

Ну, як бы не прыстала. Сорам, нядобра.

Ай, фігня гэта.

Успамінаю ўрокі працы і разумею, што не спатрэбілася мне асабліва тое майстэрства. Напрыклад, мы першыя паўгоду ў сёмай клясе шылі трусы.

Чалавек тым круцейшы, чым ён больш унівэрсальны ў дробязях. Я не кажу пра вышэйшы электраманцёрскі пілятаж, але лямпачка — гэта ж і пытаньне элемэнтарнай тэхнікі бясьпекі. Чаму хлопчыкам у школе тлумачылі, хоць і не зусім цэнзурна, які провад чырвоны, а які сіні, а дзяўчынкам — не? У разьліку, што дзяўчынкам ніколі не прыйдзецца самім гэта рабіць? А калі няма каму? Што тады? Суседзяў прасіць? Мужа на гадзіну выклікаць?..

Я б у абавязковай сумеснай працоўнай праграме школы давала агульным курсам і для М, і для Ж:

  • — прышываньне гузікаў
  • — просты рамонт штаноў
  • — гатаваньне рознай ежы першага ўзроўню складанасьці
  • — дагляд посуду і кухні
  • — забіваньне і выдзіраньне цьвікоў
  • — выкручваньне-закручваньне шрубаў
  • — замена лямпачак
  • — просты рамонт мэблі
  • — сумеснае будаўніцтва шпакоўняў

ну, і гэтак далей. Такі гаспадарчы лікбез.

Успамінаю ўрокі працы і разумею, што не спатрэбілася мне асабліва тое майстэрства. Напрыклад, мы першыя паўгоду ў сёмай клясе шылі трусы. Доўга, удумліва. Ня партыю, а адны адзіныя. Кожная вучаніца — сабе.

Ці навучылася я шыць трусы?

Адкажу сумленна — не.

Не выключаю, што ў нейкай апакаліптычнай будучыні такое ўменьне б спатрэбілася, але ў сёньняшнім часе — не. Так, дзякуй, што ўсьлед за мамай і бабуляй паказалі, як правільна ўсоўваюць нітку ў іголку. Але вось гэта ўсё астатняе асабіста мне не было патрэбна, я гэта ўжо ўмела, і я б з задавальненьнем павучылася выкручваць лямпачкі...

Яшчэ важней у сумесным ўроку працы — сама сумесная праца.

Бо яно як зараз? І ўжо шмат гадоў таму? Дакладнае ўбіваньне ў дзіцячыя галовы разуменьня гендэрнай працоўнай падзеленасьці. Мужчынская праца — налева, жаночая — направа.

... Ведаеце, у нас у Серабранцы былі вельмі ліхія піянэры. Асаблівай годнасьцю ў нашых хлопчыкаў лічылася на поўнай хадзе ўляцець у жаночую прыбіральню. Калі гэта атрымлівалася, хлопчык станавіўся героем дня, усё яму ціснулі руку і хацелі зь ім абмеркаваць убачанае.

Як вы думаеце, ці спрабавалі гэтыя хлопчыкі ўляцець у кабінэт жаночай працы?

Не.

Іван Галаганаў. Піянэр. 1944.

Ня проста не хацелі — гэта было ганьбай. Якога-небудзь адшчапенца іншыя пацаны маглі штурхануць, напрыклад, у дамскі працоўнай кабінэт — прычым ён супраціўляўся, як перад гільятынай, — зачыніць за ім дзьверы і не выпускаць.

Дзяўчынкі, занятыя мірным шыцьцём трусоў, неадкладна ўздымалі пякельны крык, і бедны ўкінутыя піянэр чырванеў і біўся ў дзьверы, як паранены тыгар аб клетку. Кожная сэкунда знаходжаньня ў «жаночым» пакоі была ну як бы сьмяротным грахом. Потым хлопчык, вядома, вырываўся, і пад іржаньне злых аднаклясьнікаў уцякаў галасіць. І ўвесь дзень хлопцы ім пагарджалі.

Разумееце? 5 сэкундаў знаходжаньня ў жаночай прыбіральні — слава. 5 сэкунд знаходжаньня ў кабінэце, дзе жаночая праца, — ганьба.

Дзяўчынкі не ламіліся ў мужчынскія прыбіральні, але пакойчык для ўрокаў працы для хлопцаў стараліся абыходзіць. Мне ні разу не давялося туды зайсьці, ды і не хацелася. Мяркуючы па халату «трудавіка», там было брудна. Далікатныя дзяўчынкі расьлі, з гонарам ігнаруючы нячыстую «мужчынскую» працу.

Пытаньне рытарычнае — хіба гэта добра? Ці гэта нармальна, што ў дзіцячыя далікатныя мазгі яшчэ на этапе школы ўтыкалася такі цэгла?

Вы скажаце — а пры чым тут школа? Так было ва ўсіх дома. Сэнс у школе вучыць інакш, калі дома ўсё роўна ўсё так?

Так я ўжо пра наша пакаленьне не кажу... Я — пра ідэальную школу будучыні.

Яшчэ адзін прыклад апыленьня стэрэатыпамі і стварэньня нэгатыўных установак:

... Калі мы ўжо пашылі гэтыя трусы, то сталі вучыцца гатаваць усякія маньнікі і макароньнікі. Былі яны страшныя і бессэнсоўныя, дома ніхто такім ня харчаваўся, але па школьнай праграме забіся — але вучыся гатаваць маньнік.

Ну, ок. Гатавалі мы маньнік. І глядзелі ў акенца, як нашы хлопчыкі радасна насіліся па стадыёне, паколькі іх урокі працы часта адмяняліся з прычыны часовай недаступнасьці «трудовика». Наша добрая «трудовица» кожны раз прапаноўвала «паклікаць хлопчыкаў, пакарміць маньнікам». І зноў сярод дзяўчынак ўздымаўя крык — якога чорта? Мы тут працавалі, маньнік гатавалі, а яны там на стадыёне балду штурхалі — і кармі???

Я спытала ў адной сучаснай школьніцы, няўжо так на ўроках працы сёньня? Сёньня таксама нешта шыюць, нешта гатуюць... Гатуюць, аказваецца, піцу, шаўрму (ну прынамсі ня маньнік). Ок, добра, а ці дзеляцца з хлапчукамі? Зьдзіўлены погляд — навошта? «Мы кожны раз купляем прадукты, прыносім, гатуем... Чаму мы павінны іх карміць?»

Разумееце? А калі б разам гатавалі хоць маньнік, хоць піцу, разам на прадукты скідаліся, разам у духоўку глядзелі — ну, гэта ж быў бы зусім іншы тым-білдынг!

А галоўнае, ужо з дзіцячых гадкоў у галовачках закладалася б важнае, што хатняя праца — яна агульная.

Гэта клёва, што разам матэматыку вучаць М і Ж, літаратуру чытаюць разам. Потым ім будзе прасьцей у дарослым жыцьці разумець рэакцыі на лічбы і літары ў людзей супрацьлеглага полу.

Але побыту ў жыцьці больш, чым літаратуры і матэматыкі. Штодзённага побыту. Таго самага, пра які стагоддзямі разьбіваецца лодка.

***

А вы, дарэчы, ведаеце, як гатаваць маньнік?

Арыгінал публікацыі тут.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.