У чаканьні захаду сонца. Мусульмане Менску пачалі пост Рамазан. ФОТА
Культура Рамазану прадугледжвае штовечар зьбірацца грамадою і спажываць вячэру.
Мусульмане называюць адзін аднаго братам.
У саборнай мячэці Менска прыгатавалі 70 літраў супу, і гэта толькі першая страва.
Перад вечаровым намазам
Рамазан яшчэ называюць месяцам Карану, гэта месяц чытаньня і вывучэньня Карану, развагаў над ім.
Вечаровы намаз пасьля заходу сонца.
Пасярэдзіне муфцій Абу-Бекір Шабановіч.
У мусульман, асабліва ў Рамазан, прынята частаваць адзін аднаго, нават калі ты не мусульманін.