Ліквідатары, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь» усклалі кветкі да помніку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску. Фатафакт
На цырымоніі прысутнічала нямала прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, а таксама БРСМ, праўладнага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», кампаніі «Белтэлекам»
Кветкі ўсклалі ліквідатары аварыі
Прысутнічалі таксама прадстаўнікі цэркваў
І прадстаўнікі менскай міліцыі
Кветкі ўсклалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны — аварыя адбылася на тэрыторыі Ўкраінскай ССР, закранула вялікія тэрыторыі краіны
Увечары на тым жа месцы пройдзе акцыя апазыцыі: Чарнобыльскі шлях пачнецца а 18-й ля кінатэатру Кастрычнік, пойдзе маршам да чарнобыльскай капліцы, дзе да 20:30 заплянаваны мітынг