Экспэрты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) пацьвердзілі высновы Вялікабрытаніі аб хімічным складзе рэчыва, якім атруцілі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію.
Сёньня АЗХЗ апублікавала вынікі расьсьледаваньня па справе аб атручэньні Скрыпалёў.
Назва рэчыва ў адкрытай частцы дакладу ня згадваецца. Яна будзе даступная толькі членам АЗХЗ.
У міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі паведамілі, што копія дакладу перададзена брытанскаму боку. Лёндан папрасіў арганізацыю накіраваць копіі дакладу для азнаямленьня ўсім краінам-удзельніцам Канвэнцыі па забароне хімічнай зброі.