Галоўныя пытаньні наконт рашэньня Вялікабрытаніі замарозіць актывы расейскіх алігархаў — хто трапіў у сьпісы і ці будзе там прозьвішча «Абрамовіч».
Заблякаваць брытанскія актывы ўладальніка футбольнага клюбу «Чэлсі» — значыла б сапраўды паказаць, што «бізнэсу як звычайна» прыйшоў канец. Вось толькі наўрад ці брытанскі ўрад у часы Брэксіту рызыкне ня толькі хлебам, але й відовішчамі.
Наўрад ці брытанскі ўрад у часы Брэксіту рызыкне ня толькі хлебам, але й відовішчамі.
Афіцыйныя прадстаўнікі Вялікабрытаніі не прыедуць на Чэмпіянат сьвету па футболе, які мае адбыцца ў Расеі ўлетку. А вось ангельская зборная прыехаць мае. Вайна вайной, а футбол па раскладзе.
Падчас леташняга рэфэрэндуму пра незалежнасьць Каталёніі прыхільнік адзінай Гішпаніі казаў мне, што гульцы «Барсэлёны» — крывадушнікі. Маўляў, калі б яны былі сапраўдныя незалежнікі, яны не абмяжоўваліся б заявамі, а адмовіліся б гуляць за гішпанскую зборную.
Можна запярэчыць, што ў абодвух выпадках найперш прайгралі б тыя, хто ладзіць байкот. Але пакуль ідзе гульня, застаецца адчуваньне, што ўсё ў парадку.
Сёньня ўвечары, дарэчы, у Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна»-«Чэлсі».
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.