Папа Рымскі сёлета наведае Літву — Лінкявічус

Папа Францішак у базыліцы Сьвятога Пятра. 25 сьнежня 2017

«Гістарычны дзень! Гэта афіцыйна. Папа Францішак наведае Літву», — напісаў у твітары міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Раней паведамлялася, што Папа Рымскі Францішак плянуе наведаць тры краіны Балтыі ў 2018 годзе, калі Эстонія, Латвія і Літва сьвяткуюць 100 гадоў незалежнасьці.

У 1993 годзе краіны Балтыі наведваў Папа Ян Павал Другі. Ягоны візыт пачаўся зь Літвы.

Каталікамі зьяўляюцца каля 80% літоўцаў.