У Гайнаўцы на Падляшшы польскія нацыяналісты правялі шэсьце ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольшчыкаў.
Сярод герояў акцыі – зноў адказны за забойствы мірнага беларускага насельніцтва Беласточчыны Рамуальд Райс «Буры». З пратэстам супраць гераізацыі забойцы беларусаў у Гайнаўку прыехалі сябры грамадзкага руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».
Шэсьце прайшло цэнтральнай вуліцай Гайнаўкі. Удзельнікі выкрыквалі лёзунгі «Вялікая хрысьціянская Польшча», «Нацыянальная Гайнаўка», «Слава і гонар героям», «Сьмерць ворагам Айчыны».
Адбыліся сутыкненьні.