У першы дзень датэрміновага галасаваньня на ўчасткі прыйшло 4,44% выбарнікаў. Гэта на 0,62% болей, чым было на папярэдніх мясцовых выбарах у сакавіку 2014 году.
Вось як выглядае сытуацыя па рэгіёнах
- Берасьцейская вобласьць — 3,4% выбарнікаў,
- Віцебская — 4,73%,
- Горадзенская — 3,86%,
- Гомельская — 4,18%,
- Магілёўская — 4,68%,
- Менская — 4,09%,
- Менск — 5,76%.
Усяго — 4,44 ад агульнай колькасьці выбарнікаў, уключаных у сьпісы (6 922 741 чалавек).
А вось якія вынікі былі ў рэгіёнах чатыры гады таму:
- Берасьцейская вобласьць — 3,37% выбарнікаў,
- Віцебская — 4,29%,
- Горадзенская — 2,91%,
- Гомельская — 3,89%,
- Магілёўская — 4,39%,
- Менская — 3,40%,
- Менск — 4,35%.