Пра гэта сёньня паведаміў журналістам намесьнік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін пасьля выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.
На думку чыноўніка, гэтага недастаткова.
«Павінны быць буклеты, праспэкты, іншая даведачная інфармацыя пра краіну ў нашых цягніках, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія славутасьці наведаць», — сказаў Анатоль Калінін.
Тэрмін бязьвізу, паводле БЕЛТА, пры ўезьдзе праз Нацыянальны аэрапорт Менск летам (у ліпені-жніўні) можа быць павялічаны да 10 дзён.
У лютым 2017 года году пачаў дзейнічаць пяцідзённы бязьвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, якія ўяжджаюць праз Нацыянальны аэрапорт Менск.
З 1 студзеня 2018 году тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежных грамадзян у некаторых раёнах Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей быў працягнуты да 10 дзён.