«У Беларусь я больш ні нагой». 10 фрагмэнтаў з кнігі Насьці Рыбкі

У анатацыі кнігі Насьці Рыбкі «Дзёньнік пра спакушэньне мільярдэра, або Клон для алігарха» пазначана, што «якія заўгодна падабенствы з рэальнымі пэрсанажамі ёсьць супадзеньнем».

Тым ня менш менавіта на гэтай кнізе, а таксама на Instagram-акаўнце дзяўчыны пад псэўданімам «Настя Рыбка» заснаванае расьсьледаваньне пра расейскага алігарха Алега Дзерыпаску і віцэ-прэм’ера РФ Сяргея Прыходзьку, апублікаванае «Фондам барацьбы з карупцыяй» Аляксея Навальнага.

Муж Насьці Рыбкі: «Яна пакуль не зьбіраецца вяртацца ў Расею»

Ніжэй — дзесяць фрагмэнтаў з кнігі.

***

Я прачытала некалькі мастацкіх твораў, заснаваных на рэальных падзеях, пра спакушэньне мільярдэраў. На жаль, аўтары гэтых твораў, мабыць, не знаёмыя зь людзьмі гэтага кола. Менавіта таму я без мастацкай рэдактуры выпускаю гэтую кнігу — як ёсьць, у выглядзе нататак... У ёй ты ўбачыш рэальную гісторыю спакушэньня простай беднай беларускай студэнткай чалавека, які ўвайшоў у 20 найбагацейшых людзей плянэты, аднаго з найбагацейшых у Расеі. Вядома, без чужой дапамогі не абышлося, мне дапамог у гэтым геніяльны настаўнік спакушэньня, мой трэнэр Алекс Лесьлі. Безь яго гэтай гісторыі не было б!

***

— Так, тэставаць мэтодыкі на вядомым мільярдэру — гэта вельмі забаўна, цікава і вар’яцка займальна. Пагатоў пасьля палюбоўніцы Бацькі мне ўжо нічога ня страшна.

— А што з палюбоўніцай Бацькі?

— А ты не чытаў у газэтах? — засьмяяўся Кірыл. — Ён у Бацькі памочніцу спакусіў, яна закахалася ў яго, а потым прыраўнавала і пакрыўдзілася. Падала на яго ў суд і Бацьку на яго пажалілася. І Алекс зьбег зь Беларусі. Усе газэты пісалі пра гэта! Сьцягнуць палюбоўніцу апошняга дыктатара Эўропы — гэта моцна.

***

Я тут жа пішу Алексу: — Гаспадар яхты прыйшоў. Чувак агонь! — Хто ён? — Ня ведаю яго. Клічуць Руслан. Падабаецца мне, хачу яго спакусіць, дапамажы мне! Сама ня дам рады, тут дзяўчатак шмат, вельмі прыгожыя, канкурэнцыя высокая, і ўсе яго хочуць! Дапамажы мне і прасі што хочаш!

***

— Зноў ты падколваеш, — мяккім голасам сказаў ён, як бы сам просячы прабачэньня за гэта. — Усе беларускі ўвесь час падколваюць, ну што за яно? — А ты сам выпадкова не зь Беларусі (у арыгінале тут і далей — «Белоруссии». — РС) родам? А то адкуль гэтулькі наездаў на краіну? — адпрэчваю я, і ён зноў сьмяецца. Я сядзела на ложку ў велізарным мужчынскім халаце. У яго можна было ўсунуць яшчэ чалавекі 3 маёй камплекцыі. Я абгарнула яго вакол сябе некалькі разоў і завязала пояс. Прабрацца мне пад халат было досыць працаёмкаю справаю.

***

Я тэлефаную Алексу... — Яму будзе цікавая твая асоба. Скажы, што ты працавала ў беларускай апазыцыйнай газэце і ў цябе былі допыты ў КДБ. І калі яго возьмуць, ты можаш даць яму кансультацыю, як паводзіць сябе падчас катаваньняў. Мільярдэры часта гэтага баяцца. — Абалдзець, вось гэта крута!

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

***

— Ты ў Менск потым пасьля паездкі? Куды ты ляціш? І чым увогуле цяпер займаесься? — Не, у Маскву, да верасьня я абсалютна вольная. А ў Беларусь я больш ні нагой. Дурная краіна! Пры маім апошнім наведваньні мяне суткі ў камэры трымалі. Ён павярнуўся да мяне: — Не зразумеў? — Я была ў апазыцыі на Хартыі, — кажу я, — і нас забралі ў КДБ на допыт, прасілі здаваць змоўнікаў, я наагул не разумела, чаго ад мяне хочуць, патрабавала адваката, і праз суткі мяне адпусьцілі. І неяк наагул няма цяпер жаданьня вяртацца. Калі цябе калі-небудзь схопіць КДБ, я змагу цябе пракансультаваць, як табе паводзіцца, каб цябе адпусьцілі, я цяпер у гэтым спэц!

***

Алекс дзейнічаў вельмі хутка. Калі ноччу я запісала сэкс зь вядомым мільярдэрам і выслала яму, Алекс адкрыў Інтэрнэт і прачытаў пра яго. Скончыў фізтэх. Шмат працаваў. У 2012 годзе трапіў у сотню сусьветнага Форбс. Усё, што было вядома пра асабістае жыцьцё гэтага мільярдэра, — гэта тое, што ён жанаты з дачкой іншага высокапастаўленага чалавека ў Расеі. Гэта людзі, якія кіруюць краінай, гэта сямʼя. Сёньня я трахнула аднаго зь іх ліку.

***

Я ня ведала, хто такі Папа. Чаму яго так называюць. Ніхто ні разу не называў яго па імені. Але Руслан перад ім адступае. Ніколі не спрачаецца зь ім. Прыслухоўваецца. І Папа адзіны, з каго Руслан не жартуе ніколі. Хто гэта такі? Каго можа баяцца мільярдэр? Менавіта Папа быў у форме памежніка ў самым пачатку. Памежнік кіруе мільярдэрам? І мільярдэр ня можа ўставіць слова, калі тата нахабна клеіць ягоную жанчыну? Што гэта? Я зьбянтэжаная.

Што пішуць у сацсетках пра расьсьледаваньне Навальнага і Насьцю Рыбку

***

— Табе хто-небудзь падабаецца тут? — Ну пазаўчора я была вось з гэтым тоўстым, — мела на ўвазе Папу Ксюша. — І як? — Вельмі хутка: 5 хвілін і адпусьціў, — сказала вельмі сумна Ксюша. — А навошта ты наагул зь ім спала? — спытала я. Яна прамаўчала. Няўжо яны ўсе тут спадзяюцца на нешта? Ад гэтых мужчын? Мужчыны ўсе багатыя, і гэта відаць, і дзяўчаткі пойдуць на ўсё, каб спадабацца.

***

— А ведаеш, хто такі Папа? — І хто ж? — Ох, ты зараз абалдзееш. Гэта шэры кардынал улады. Рышэлье нашага часу. Амаль ніякай інфармацыі ў інтэрнэце, але пасады яго — яшчэ з ельцынских часоў — намесьнік старшыні ўраду, адміністрацыя прэзыдэнта. Ён піша перадвыбарчыя прамовы і пасланьні прэзыдэнта сходу, у яго шмат узнагарод... Гэта той чалавек, які сапраўды разьбіраецца ў палітыцы, ён вельмі разумны. Ні кампраматаў, ні зьвестак аб даходах я не знайшоў у інтэрнэце наагул. Ён адзіны, якога цяпер прэзыдэнт не прыбраў, старажыл ўлады з 96-га году, найвышэйшае кіраўніцтва. Таму і называюць яго — Папа. Ён адказваў за замежную палітыку Расеі, за ўрад, у яго вельмі шырокае кола ўплыву.