Беларускія прадпрыемствы ў 2017 годзе звольнілі амаль 700 тысяч чалавек

Ярмарка вакансій у Менску

Працаўладкавалася на 41 тысячу чалавек менш.

У Беларусі працягваюць звальняць работнікаў актыўней, чым прымаць на працу. У мінулым годзе прадпрыемствы звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а працаўладкавалі на 41,1 тысячы менш, паведамляе tut.by. У 2016 годзе звольненых было амаль 720 тысяч. Новую працу знайшлі на 100 тысяч чалавек менш.

У сьнежні мінулага году арганізацыі Беларусі працаўладкавалі 43,5 тысячы чалавек, а звольнілі — 47,6 тысячы. У сфэры адукацыі лік звольненых перавысіў колькасьць працаўладкаваных на 22,2%, у прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці — на 36,7%, у фінансавай і страхавой дзейнасьці — на 31,3%, у прамысловасьці — на 15,3%.

Нагадаем, што зімой і вясной 2017 году выконваючы Дэкрэт№ 3 падатковыя інспэкцыі краіны разаслалі каля 480 тысяч так званых «лістоў шчасьця». 25 студзеня 2018 году стала вядома, што прызначаны «дармаедзкім» дэкрэтам збор адменены.