Ланцужкі аблокаў ствараюць непаўторную карціну, акружаюы паўднёвы полюс плянэты.
NASA прадставіла новы здымак Юпітэра, які быў зроблены з дапамогай апарата «Юнона». Выява была апублікаваная на сайце агенцтва.
На здымку можна ўбачыць ланцужкі з аблокаў, якія апярэзваюць паўднёвы полюс плянэты. Адзначаецца, што здымак быў зроблены ў сьнежні, калі «Юнона» знаходзілася на адлегласьці 13,6 тысяч кілямэтраў ад пікаў аблокаў Юпітэра.

«Юнона» была запушчаная 5 жніўня 2011 году з мысу Канавэрал у штаце Флорыда (ЗША), яна зьяўляецца часткай праграмы New Frontiers. Да «Юноны» на арбіце Юпітэра працаваў зонд Galileo, але «Юнона» першай у гісторыі будзе зьдзяйсьняць аблёт плянэты празь яе палюсы.