Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA: малая плянэта Цэрэра мае вялікія запасы лёду пад паверхняй


Малая плянэта Цэрэра, разьмешчаная ў галоўным поясе астэроідаў паміж арбітамі Марса і Юпітэра, мае значную колькасьць лёду пад яго цёмнай паверхняй.

Пра гэта навукоўцы заявілі 15 сьнежня, адпаведная публікацыя зьявіліся ў часопісах Science and Nature Astronomy.

Гэта адкрыцьцё можа стымуляваць камэрцыйныя намаганьні па бурэньню астэроідаў, якія пры гэтым пашыраць уяўленьне аб тым, як была сфарміравана Сонечная сыстэма.

Касьмічны апарат Dawn («Сьвітанак») Нацыянальнай аэракасьмічнай адміністрацыі ЗША (NASA) з сакавіка 2015 году знаходзіўся на арбіце Цэрэры, найбуйнейшага з тысяч скалістых целаў у поясе астэроідаў.

Дасьледаваньні паказваюць, што ў складзе Цэрэры каля 10% вады, замарожанай да стану лёду. Навукоўцы спрачаюцца, ці хавае Цэрэра пад лёдам салёны вадкі акіян, і ці ёсьць пэрспэктыва таго, што карлікавая плянэта можа быць прыдатная для жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG