Студыю замяшанага ў сэкс-скандале прадусара Вайнштэйна прададуць. Стала вядомая сума

Студыю галівудзкага прадусара Гарві Вайнштэйна прададуць за паўмільярда даляраў. Аб гэтым піша газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

Сьцьвярджаецца, што цяперашнія ўладальнікі кампаніі не атрымаюць прыбытку ад зьдзелкі. Большая частка выручкі пойдзе на пакрыцьцё даўгоў.

Фінансавыя праблемы студыі пачаліся пасьля маштабнага скандалу, зьвязанага з дамаганьнямі. Больш за дзясятак жанчын, у тым ліку некалькі вядомых акторак, абвінавацілі Вайнштэйна ў дамагальніцтве. Па іх словах, прадусар патрабаваў інтымнай блізкасьці ў абмен на магчымасьць зьняцца ў яго фільмах. Партнэры студыі Вайнштэйн сталі адмаўляцца ад сумесных праектаў.

Вайнштэйна выключылі з амэрыканскай Кінаакадэміі, а паліцыя пачала расьсьледаваньне.

Нашы людзі ў Галівудзе: беларуска з Warner Brothers пра справу Вайнштэйна знутры