Доступ да сайта быў абмежаваны 14 лістапада рашэньнем Міністэрства інфармацыі.
Аб аднаўленьні працы сайта гаворыцца ў рэдакцыйным звароце, разьмешчаным на галоўнай старонцы. «І Мінінфарм, і ўсе астатнія будуць абавязаны зразумець, што праўду нельга забараніць або заблякаваць. І што сіла не ў сіле, сіла ўсё роўна ў праўдзе!», — гаворыцца там.
Доступ да сайта belaruspartisan.org быў абмежаваны 14 лістапада. Міністэрства інфармацыі патлумачыла такі крок тым, што на згаданым рэсурсе публікаваліся «забароненыя матэрыялы». Пры гэтым канкрэтныя публікацыі, якія прывялі да блякіроўкі доступу, не называліся.