Урад Аўстрыі сфарміруюць кансэрватары і ўльтраправыя

Себасьцян Курц.

Аўстрыйская народная партыя і Аўстрыйская партыя свабоды сфармавалі кааліцыйны ўрад. Пра гэта заявілі лідэры рухаў Себасьцян Курц і Хайнц-Крысьціян Штрахе.

Калі кааліцыя будзе ратыфікаваная, то Аўстрыя стане першай краінай Эўропы з урадам, сярод членаў якога — ультраправыя. Прэзыдэнт краіны Аляксандр Ван дэр Бэлен запрасіў лідэраў абедзьвюх партый узгадніць фармаваньне ўрадавай кааліцыі 16 сьнежня.

Себасьцьяну Курцу ўсяго 31 год, але ён верагодна стане наступным канцлерам Аўстрыі.

Выбары ў аўстрыйскі парлямэнт прайшлі 20 кастрычніка. Кансэрватыўная Аўстрыйская народная партыя атрымала 31 працэнт галасоў. За ёй ідзе Сацыял-дэмакратычная партыя — яе падтрымалі амаль 27 працэнтаў выбаршчыкаў. 26 адсоткаў галасоў атрымала Партыя свабоды.

Калі Курц сфармуе новы ўрад, то ён стане самым маладым канцлерам у Эўропе — палітыку ўсяго 31 год. Раней лідэр кансэрватараў паабяцаў праводзіць у Аўстрыі праэўрапейскую палітыку.