Кампанія Бі-Бі-Сі зьмясьціла ў інтэрнэце «калькулятар п’янства», які дазваляе параўнаць індывідуальнае спажываньне алькагольных напояў зь іх сярэднім спажываньнем у краіне спажыўца ды ў сьвеце.
Каб параўнаць свой «пітушчы навык» з навыкамі іншых, трэба ўставіць у клетачкі калькулятара колькасьць выпітага піва, віна, гарэлкі ды іншых алькагольных напояў за апошні тыдзень ды падаць краіну свайго паходжаньня.
Калькулятар у сваіх вылічэньнях абапіраецца на статыстычныя зьвесткі Сусьветнай арганізацыі здароўя. Як экстрэмальныя полюсы спажываньня алькаголю ў сьвеце прыводзяцца Беларусь (17,5 літра чыстага сьпірту на чалавека за год) і Кувэйт (0,1 літра).