Пра гэта піша амэрыканскі часопіс WIRED.
Сетка Twitter-акаўнтаў, зьвязаная з падтрыманымі расейскім урадам тролямі, якая ўмешваліся ў амэрыканскую палітыку, апублікавала мноства паведамленьняў у падтрымку Brexit у дзень рэфэрэндуму аб пытаньні аб сяброўстве Злучанага Каралеўства ў Эўразьвязу ў чэрвені 2016 году. Такі вынік аналізу, праведзенага CNN.
Амэрыканскія выданьні адзначаюць, што расейскае ўмяшаньне ў Brexit праз адрасную прапаганду ў сацсетках можа быць выяўлена ўпершыню. Кэш-паведамленьні 2016 году, якія вывучыў WIRED, сьведчаць пра тое, як скаардынаваная сетка базаваных у Расеі твітэр-акаўнтаў распаўсюджвала расавую нянавісьць у спробе паўплываць на палітыку ў Вялікабрытаніі і Эўропе.
Сетка Твітэр-акаўнтаў разьмяшчала паведамленьні за і супраць Вrexit, анты-іміграцыйныя і расісцкія твіты ў сувязі з рэфэрэндумам аб выхадзе з ЭЗ, а таксама паведамленьні пра тэрарыстычныя напады на кантынэнце. Гэтыя паведамленьні пашыраліся, каб дасягнуць як мага большай аўдыторыі і адпаведнага ўзьдзеяньня, што выклікае пытаньні пра паўнавартасную расейскую прапагандысцкую кампанію, піша WIRED.
Напрыклад 139 твітаў з 29 акаўнтаў паказваюць, як расейскія тролі выкарыстоўвалі хэштэг, зьвязаны з галасаваньнем аб Brexit — фатаграфіі мэра Лёндана Садзіка Хана, анты-мусульманскія выразы з нагоды тэрарыстычных атакў Эўропе і расавыя абразы ў дачыненьні да ўцекачоў.
Гэтыя выкрыцьці зьявіліся пасьля таго, як у Вялікабрытаніі пачалося парлямэнцкае расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў галасаваньне наконт Brexit. Twitter і Facebook папрасілі прадставіць акаўнты, непасрэдна зьвязаныя з рэфэрэндумам і выбарамі ў 2017 годзе ў Вялікабрытаніі.
Гэта можа быць проста верхавіна айсбэргу.
Кіраўнік парлямэнцкага расьсьледаваньня Дэміян Колінз кажа, што першая партыя твітаў, хоць у асноўным сканцэнтраваная на палітыцы ЗША, «пацьвярджае тое, што мы заўсёды лічылі,» што паведамленьні ў сацсетках былі скіраваныя на тое каб паспрабаваць паўплываць на «палітычныя дэбаты ў Вялікабрытаніі, а таксама стварыць атмасфэру нянавісьці і настроіць людзей адзін супраць аднаго.
«Гэта паказвае, што кантраляваныя расейцамі акаўнты былі палітычна актыўныя ў Вялікабрытаніі, а таксама ў Амэрыцы, » кажа Колінз. «Гэта можа быць проста верхавіна айсбэргу, таму што мы сапраўды толькі пачалі глядзець і рабіць дэталёвае вывучэньне таго, што рахункі зьвязаныя з расейскімі арганізацыямі, якія ўплываюць на палітыку».