Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку».
На пачатку верасьня ў інтэрвію Свабодзе дзяўчына казала, што перамога ёй патрэбная, каб працягваць мяняць стаўленьне ў Беларусі да людзей з інваліднасьцю.
Сёлета конкурс «Міс Сусьвету на інвалідным вазку» праходзіў у Варшаве. Беларусь прадстаўлялі дзьве дзяўчыны - Ангеліна Ўэльская і Аляксандра Чычыкава.