Сьпікер парлямэнту Віктарас Пранцкеціс і яго намесьнікі ў суправаджэньні міністра ўнутраных справаў Эймуціса Місюнаса і кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Рэнатаса Пажэлы наведаюць участак мяжы з Калінінградзкай вобласьцю, які ахоўваюць памежнікі Вішціцкай заставы і ўчастак мяжы з Беларусьсю, які ахоўваюць пагранічнікі Друскеніцкай заставы.
Палітыкам прадэманструюць парадак аховы зьнешніх межаў Эўразьвязу і Шэнгенскай зоны, прадэманструюць тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюць памежнікі, абсталяваньне, узбраеньне і гэтак далей. Да 2020 году Літва плянуе пабудаваць плот на мяжы з Беларусьсю і Расеяй.
Агульная працягласьць літоўска-беларускай мяжы складае 678,82 км, а літоўска-расейскай — 253,7 км па сушы. На дадзены момант каля 33% гэтай мяжы кантралююць пры дапамозе сучасных тэхналёгій, паведамляе інфармацыйнае агенцтва DELFI.
Напярэдадні расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2017» у Літве стварылі сайт, каб запабегчы расейскага ўварваньня.
Your browser doesn’t support HTML5