У межах сумесных расейска-беларускіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2017» вайскоўцы-сувязісты Расеі і Беларусі пабудавалі радыёрэлейную лінію сувязі працягласьцю каля 1000 км.
Як інфармуе Міністэрства абароны Расеі, лінія перадае ў абароненым рэжыме вялікія аб’ёмы аўдыё- і відэаінфармацыі паміж палявымі пунктамі кіраваньня. Хуткасьць перадачы — звыш 300 мэгабіт у сэкунду. Міністэрства абароны Расеі не паведамляе пра трасу, якой праходзіць лінія сувязі.
Паведамляецца, што расейскія сувязісты забясьпечылі кіраўнікоў вучэньняў «Захад-2017» лічбавымі і мабільнымі комплексамі відэаканфэрэнцсувязі і станцыямі касьмічнай сувязі.