Ён зьвярнуўся ў Глыбоцкую раённую пракуратуру з заявай, у якой просіць правесьці праверку па факце ўвядзеньня камэнданцкага часу на тэрыторыі Глыбоцкага раёну. Пры выяўленьні парушэньняў дзейнага заканадаўства з боку службовых асобаў Глыбоцкага райвыканкаму Стэфановіч просіць прыняць адпаведныя захады пракурорскага рэагаваньня.
Праваабаронца заявіў, што мясцовыя ўлады парушылі шэраг законаў, у прыватнасьці Канстытуцыю і закон «Аб ваенным становішчы».
Інфармацыя пра камэндацкі час выдалена з сайту Глыбоцкага райвыканкаму
Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра камэнданцкі час у СМІ гэтае паведамленьне было выдалена з сайту Глыбоцкага райвыканкаму.
На сайце паведамлялася, што ў сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Глыбоцкага раёну вучэньняў тэрытарыяльнай абароны і ў рамках стратэгічных вучэньняў узброеных сілаў Беларусі і Расеі «Захад-2017» у горадзе Глыбокае з 14 да 20 верасьня 2017 году з 22:00 да 6:00 уводзіцца камэнданцкі час.
У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ваенным становішчы» падчас камэнданцкага часу забараняецца знаходзіцца (безь неабходнасьці) па-за жытлом, перамяшчацца паміж населенымі пунктамі без дакумэнтаў, якія сьведчаць або пацьвярджаюць асобу.
Блёкпасты ля Глыбокага
Яраслаў Берніковіч разьмясьціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фотаздымак аднаго з трох блёкпастоў, якія знаходзяцца на выезьдзе і на ўезьдзе ў Глыбокае. На блёкпастах знаходзяцца беларускія вайскоўцы. Паводле Берніковіча, Глыбокае цалкам не перакрытае.
Яраслаў Берніковаіч расказаў, што вайскоўцы на блёкпастах спыняюць машыны, аглядаюць іх, правяраюць дакумэнты і робяць запісы ў журнал.