У Беларусь для ўдзелу ў манэўрах «Захад-2017» прыбылі расейскія самалёты і верталёты

Ілюстрацыйнае фота

Мінабароны Беларусі паведамляе, што для ўдзелу ў сумесных стратэгічных вучэньнях «Захад-2017» на вайсковыя аэрадромы Беларусі прыбылі расейскія самалёты і верталёты.

«Сёньня на вайсковыя аэрадромы перабазаваліся самалёты і верталёты авіяцыі Заходняй вайсковай акругі Узброеных сілаў Расеі, якія возьмуць удзел у сумесным стратэгічным вучэньні ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі «Захад-2017».

У ходзе вучэньняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе задзейнічана больш за 40 лятальных апаратаў дзьвюх дзяржаў.