У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» Лукашэнка заявіў, што ня можа размаўляць па-беларуску, бо «ў беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».
Паводле Лукашэнкі, «расейская мова сёньня — гэта дабро для нас»:
«Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаньнях, тэмах, асабліва ў тэрміналёгіі (фізыка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняцьцяў у беларускай мове».
Паводле Лукашэнкі, яго душа — у расейскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасьці беларусаў.
«Тыя, хто крытыкуюць сёньня расейскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расейскай мовы», — лічыць Лукашэнка.