У 1755 годзе яго пасьвяцілі на Япіскапа магілёўскага. Каніскі выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. Ён далучаны Рускай праваслаўнай царквой да ліку мясцовых сьвятых.
Абраз Каніскага несьлі мужчыны апранутыя ў казацкую форму. Каля палацу Каніскага адбылося набажэнства, якое правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Канінскага ён назваў абаронцам праваслаўя, скрытыкаваў вунію і адзначыў, што пад час япіскапства Каніскага 120 тысяч беларусаў былі навернутыя з уніяцтва ў праваслаўе.
З прамоваю выступіў старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў. Чыноўнік не зьвярнуў увагі на плякат з расейскай манархічнай сымболікай, якую вывесілі непадалёк ад яго.
Некаторыя магілёўскія праваслаўныя намагаюцца ўсталяваць помнік Каніскаму. Летась спрабавалі назваць плошчу ягоным імем, але ініцыятыва не была падтрыманая.