Адзначаецца, што першую ў гэтым сьпісе Алімпіяду прыме Парыж, другую — Лос-Анджэлес.
Гэтыя гарады ў якасьці алімпійскіх сталіц былі названыя яшчэ 11 ліпеня, аднак не было зразумела, які горад прыме канкрэтныя Гульні. Раней свае кандыдатуры зьнялі Рым, Будапэшт і Гамбург, якія адмовіліся прымаць Гульні-2024. Пасьля гэтага засталіся два прэтэндэнты на дзьве Алімпіяды.
І француская сталіца, і амэрыканскі мэгаполіс ужо маюць досьвед правядзеньня падобных спаборніцтваў. Так, Парыж прымаў Алімпіяду ў 1924 годзе, Лос-Анджэлес — у 1984-м. Бліжэйшыя летнія Алімпійскія гульні-2020 пройдуць у Токіё.