3 ліпеня ў афіцыйны Дзень Незалежнасьці Мікола Статкевіч заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць пратэст, у тым ліку супраць сумесных вайсковых вучэньняў з Расеяй «Захад-2017».
У акцыі прыняло ўдзел каля 200 чалавек. З Кастрычніцкай плошчы калёну прайшла да Плошчы Незалежнасьці. У галаве калёны ўдзельнікі акцыі несьлі плякат з надпісам «Баста». Каля Чырвонага касьцёлу адбыўся кароткі мітынг. Пасьля яго Мікола Статкевіч заклікаў прысутных разыйсьціся.