Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч апублікавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сьпіс сваіх афіцыйных адрасоў у інтэрнэце.
«Вось мае афіцыйныя акаунты ў сацсетках:
Усе астатнія — фэйкавыя».
Пісьменьніца неаднойчы рабілася ахвярай фэйкаў. У сацыяльных сетках неаднойчы зьяўлялася старонкі, якія нібыта належаць Алексіевіч, якія выкарыстоўваліся для яе дыскрэдытацыі.
Месяц таму ў фэйкавым акаўнце ад імя міністаркі культуры Францыі зьявілася паведамленьне пра сьмерць Алексіевіч.
Цяпер яна дакладна вызначыла, якая яна сапраўдная ў інтэрнэце.