64-гадовы Сяргей Гурулёў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту па пагадненьні бакоў.
Адпаведны ўказ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 20 чэрвеня, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Гурулёў нарадзіўся ў Расеі, там атрымаў вышэйшую вайсковую адукацыю. У 2001–2009 гадах быў начальнікам генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны Беларусі. Пасаду старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту займаў са сьнежня 2009 году.
У траўні Сяргей Гурулёў паведаміў, што Беларусь за апошнія пяць гадоў роўна ўдвая павялічыла экспарт прадукцыі вайсковага прызначэньня.
Паводле яго, у 2016 годзе пастаўкі ўзбраеньняў і абсталяваньня дасягнулі 1 мільярда даляраў.