У Крыме ваенкамат запатрабаваў ад сьведкі Яговы перамяніць веру

Прызыўная камісія ў анэксаваным Расеяй Крыме запатрабавала ад сьведкі Госпада перамяніць веру.

Як паведамляецца на сайце расейскіх «Сьведак Яговы», у пачатку чэрвеня ваенкамат Бахчысарайскага раёну Крыму адмовіў маладому чалавеку ў праве на альтэрнатыўную службу, заявіўшы, што для гэтага ён павінен перайсьці ў іншую веру — у якую, не ўдакладнілі. Арганізацыя нагадвае, што Канстытуцыя Расеі гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду веравызнаньня.

У сярэдзіне траўня Эўрапейскі форум за свабоду веравызнаньня і арганізацыя «Правы чалавека безь межаў» зьвярнуліся ў Вярхоўны суд Расеі з просьбай адмяніць рашэньне аб забароне «Сьведак Яговы», бо яно абмяжоўвае правы чалавека. 20 красавіка суд, разгледзеўшы запыт Мінюсту, прызнаў рэлігійную арганізацыю экстрэмісцкай, забараніў яе дзейнасьць і канфіскаваў маёмасьць.