Ігар Каляпін, «Камітэт супраць катаваньняў»: Мурада Амрыева вызваляюць

Your browser doesn’t support HTML5

Члены Савету ў правах чалавека пры кіраўніку Чачні сустрэліся з Амрыевым ў Грозным

Ігар Каляпін, які прадстаўляе незалежную расейскую арганізацыю «Камітэт супраць катаваньняў», напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што Мурада Амрыева вызваляюць з-пад варты.

«Мурада Амрыева вызваляюць з-пад варты. Наша місія выкананая. Астатняе будзе залежаць ад яго жаданьня і яго волі. Гэтая гісторыя скончылася пасьпяхова», — адзначыў ён.

Мурада Амрыева зьнялі зь цягніка і затрымалі ў Бранску 4 чэрвеня. Неўзабаве ён быў «фармальна вызвалены» і дастаўлены ў будынак пракуратуры. Мужчына ўцёк і быў затрыманы памежнікамі паблізу беларускага гораду Добруш у ноч на чацьвер. Яго экстрадавалі ў Расею, пасьля чаго спартоўца перадалі чачэнскім праваахоўным органам, якія яшчэ ў лютым абвясьцілі Амрыева ў вышук. На думку праваабаронцаў, паліцыя Чачні перасьледуе спартоўца за тое, што ён распавёў пра катаваньні, якім ён паводле некаторых меркаваньняў быў падвергнуты ў Грозным ў 2013 годзе.