У судзе Ленінскага раёну Горадні 30 траўня судзьдзя Руслан Гурын вынес вырак на працэсе супраць Сяргея і Вольгі Верамеенкаў: «Справу спыніць праз адсутнасьць правапарушэньня», якое раней было названае міліцыянтам-сьведкам «інтэрнэт-пікетам».
«Абсурд настолькі відавочны, што не змаглі вынесьці пакараньня», — Верамеенка пра суд за «інтэрнэт-пікет»
Здымкі Сяргея і Вольгі Верамеенкаў зь бела-чырвона-белым сьцягам і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» міліцыя ацаніла як несанкцыянаваны пікет.
Верамеенка ня ўтойвае, што разьмясьціў здымкі ў «Фэйсбуку» на знак салідарнасьці з Васілём Паляковым, які адбываў у Гомлі 15 сутак арышту за бела-чырвона-белы сьцяг. Верамеенкі ж лічаць, што «фатаздымак ня можа лічыцца пікетам».