Рассельгаснагляд з 24 траўня забараніў пастаўкі мясной прадукцыі з беларускага прадпрыемства «Мясны двор Тарасава».
Гэта зьвязана з тым, што вэтслужба Беларусі ня выключыла яго са сьпісу прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў у Расею, пра што прасіў Рассельгаснагляд, паведамляе Інтэрфакс.
Таксама гэтае прадпрыемства адмовілася ад інспэкцыі расейскімі спэцыялістамі.
Таксама з 24 траўня ўведзены абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў «Мясапрадукт» і «Ружовы кіт».
Расейскі бок захаваў уведзеныя раней часовыя абмежаваньні на ўвоз прадукцыі Стаўпецкага мясакансэрвавага камбіната і філіяла «Сэрвалюкс-Агра» СЗАТ «Сэрвалюкс».