Эўразьвяз выдзеліць паўтара мільёна эўра на рэстаўрацыю нясьвіскай фары

Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы, фота ©Shutterstock

Грант на 1,5 мільёна эўра ад Эўразьвязу на рэстаўрацыю фарнага касьцёла Божага цела ў Нясьвіжы паступіць у бліжэйшы час, паведаміў старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.

Таксама сёлета на рэстаўрацыю касьцёла выдзелена 600 тысяч рублёў з беларускага бюджэту, піша mlyn.by.

Падчас рэстаўрацыі касьцёла, якая пачалася ў 2011 годзе, выяўлены фрэскі, датаваныя XVI-XVIII стагодзьдзямі.

Фарны касьцёл быў пабудаваны ў Нясьвіжы ў 1593 годзе на ўзор рымскага касьцёла сьвятога Імя Ісуса. Сродкі на яго выдаткаваў Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Сіротка».