Бээрэсэмаўцы будуць раздаваць не георгіеўскія стужкі, а чырвона-зялёныя зь яблыневым цьветам

9 траўня чальцы БРСМ правядуць у розных гарадах Беларусі флэш-акцыі ў рамках праекту «Кветкі вялікай перамогі» — будуць раздаваць чырвона-зялёныя стужкі з яблыневым цьветам.

У Менску бээрсээмаўцы будуць актыўнічаць на плошчы Перамогі, у Лошыцкім парку, у парку Перамогі, а таксама на «Лініі Сталіна».

Стужкі будуць раздаваць удзельнікам імпрэзаў у Берасьцейскай крэпасьці, Віцебску, Воршы, Полацку, Гомлі, Горадні, Лідзе, Магілёве, Кобрыне, Наваполацку, Калінкавічах, Бабруйску, Асіповічах, Салігорску, Слуцку, Лагойску.

Некалькі гадоў таму новы ідэалягічны сымбаль выціснуў георгіеўскія стужкі, якія падчас расейскай анэксіі Крыму і падтрымкі сэпаратыстаў на Данбасе пачалі асацыявацца з агрэсіўнай палітыкай Масквы.