«Дазымэтар паказваў 1,5–2 рэнтгены. А ён мне: „Куды? Пішы 0,47!“» — ліквідатары Чарнобыльскай АЭС
Your browser doesn’t support HTML5
Жыхар Віцебску Сяргей Іконьнікаў быў на ЧАЭС камандзірам узводу спэцыяльнай апрацоўкі, меў у падпарадкаваньні 30 чалавек. Тры тыдні ён працаваў на трэцім энэргаблёку ЧАЭС. Паводле яго ўспамінаў, кіраўніцтва прымушала заніжаць дадзеныя пра ўзровень апраменьваньня, якое атрымлівалі яго падначаленыя.