Там ён далучыўся да свайго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі, пасьля чаго яны разам скіраваліся на Чарнобыльскую АЭС і разьмешчаныя побач аб’екты.
Паводле украінскіх мэдыя, 26 красавіка кіраўнікі Ўкраіны і Беларусі ўшануюць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы і азнаёмяцца з будаўніцтвам новага ахоўнага збудаваньня над чацьвёртым энергаблёкам ЧАЭС, а таксама спосабамі захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва. Пасьля гэтага прэзыдэнты адкажуць на пытаньні акрэдытаваных журналістаў.
У другой палове дня вышэйшыя асобы перамесьцяцца на тэрыторыю Беларусі, у рэзыдэнцыю Лукашэнкі ў Ляскавічах. Там працягнуцца перамовы, падчас якіх прэзыдэнты маюць закрануць шырокі сьпіс надзённых пытаньняў.
Летась прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб стварэньні ў межах зоны адсяленьня Чарнобыльскага радыяцыйна-экалягічнага біясфэрнага запаведніку плошчай 227 тысяч гектараў.