Дзе ў сьвеце адзначаюць Радаўніцу

Радаўніца (Радуніца) — веснавое сьвята памінаньня памерлых. У народным календары славянаў гэта цэлы Радаўніцкі тыдзень, які пераняла і праваслаўная царква.

Продкаў успамінаюць на працягу гэтага тыдня ў розных мясцовасьцях у розныя дні. У першую нядзелю пасьля Вялікадня ва Ўсходняй Украіне адзначаюць Красну Горку, а ў Малдове ў нядзелю альбо ў панядзелак Бацькоўскі дзень. У Цэнтральнай Украіне і на Падляшшы памерлых ушаноўваюць у панядзелак пасьля Велікоднага тыдня — на Провады альбо Навій дзень, памінальным лічыцца панядзелак таксама ў Сэрбіі, і ў некаторых рэгіёнах Баўгарыі.

Памінальны абед на могілках

Your browser doesn’t support HTML5

Радаўніца ў Тыраспалі

​У Беларусі — у аўторак Радуніца, у некаторых рэгіёнах Расеі ў аўторак Радоница альбо «Красная горка», у Грузіі — Бацькоўскі дзень. У Галічыне ў пятніцу — Провiдна п’ятниця.

Буда-Кашалёўскі раён

Адкуль такая размаітасьць назоваў? Калі спрошчана, то лічыцца, што назва «Радаўніца» паходзіць ад «радаснага памінаньня продкаў», «Красная горка» — ад таго, што сьвяты, якія пачыналіся памінаньнем нябожчыкаў, працягваліся на прыгожых пагорках, «Провады» — бо праводзілі душы памерлых, якія прыходзілі дадому на Вялікдзень. «Наўі» — душы памерлых.