Адно з найбольшых пакараньняў за Дзень Волі адбыў бард зь Менску Зьміцер Захарэвіч.
Ён адбыў 20 сутак арышту ў турме на Акрэсьціна за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка.
Ля турэмнай брамы бард прачытаў колькі сваіх вершаў перад сябрамі, якія прыйшлі яго сустракаць, і падзякаваў за падтрымку.
У турме на Акрэсьціна застаюцца яшчэ двое пакараных за Дзень Волі: Леанід Кулакоў (25 сутак) і Максім Вінярскі (24 сутак).
Максім Вінярскі мае выйсьці 18 красавіка, Леанід Кулакоў — 19 красавіка.
Усяго, паводле праваабаронцаў, у сакавіку ў Менску затрымана, аштрафавана і арыштавана на розныя тэрміны — ад 3 да 25 сутак — амаль тысяча чалавек. У тым ліку за акцыю 25 сакавіка было асуджана больш за 100 чалавек.