Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адчуваньне, што прабыў 10 дзён у магіле, — Алег Корбан пра Акрэсьціна


Алег Корбан, архіўнае фота
Алег Корбан, архіўнае фота

Пасьля 10-суткавага арышту з турмы на Акрэсьціна выйшаў Алег Корбан. Ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве на Дзень Волі. Цяпер Корбан узначальвае грамадзкае аб’яднаньне «Альтэрнатыва», раней — актывіст «Маладога фронту», Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Алег Корбан ня раз атрымліваў штрафы і суткі арышту за ўдзел у публічных акцыях пратэсту, але цяперашняя адседка, паводле актывіста, запоўніцца найперш сваёй брутальнасьцю:

«Такое пачуцьцё, што прабыў 10 дзён у магіле. Умовы ўтрыманьня ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў можна прыраўноўваць да катаваньняў: сувязь са зьнешнім сьветам заблякаваная, у душ ня водзяць, асадкі ды іншыя пісьмовыя прылады забароненыя. Дый наогул ніякіх зваротаў ад гэтага часу не прымаюць.

Асьвятленьне ў камэры слабое, чыстага паветра няма, ежа не вытрымлівае ніякай крытыкі. Проста сядзіш і чакаеш свайго ўваскрашэньня. На шчасьце, гэты дзень настаў! Вялікі дзякуй за дапамогу праваабаронцам, незалежным СМІ, вернаму актыву «Альтэрнатывы» і нашым сябрам. А таксама таму невядомаму, хто перадаў адну з маіх улюбёных кніжак францускай клясыкі «Граф Монтэ-Крыста».

Пасьля аднаго з арыштаў год таму Алега Корбана звольнілі зь лягістычнай кампаніі «Тут і Там лягістыкс», у якой ён працаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG